Амбулаторыя ў мікрараёне Громы зменіць адрас

08.11.2021

Ад імя жыхароў мікрараёна Громы А. П. Жаркова выказала непакой, выкліканы інфармацыяй аб рашэнні закрыць амбулаторыю, якая размешчана на тэрыторыі былога аўтарамзавода.

Як праінфармаваў галоўны ўрач ДУАЗ «Полацкая ГЦБ» А. М.СТОМА, урачэбная амбулаторыя ў мікрараёне Громы Полацкай цэнтральнай паліклінікі, размешчаная па вул. Ленінградскай, 101, размяшчаецца ў памяшканні будынка, які належыць ААТ «Тэхналіт Полацк», якое знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі і пераходзіць да іншага ўласніка. У сувязі з гэтым далейшае функцыянаванне амбулаторыі па дадзеным адрасе немагчыма.

У цяперашні час на тэрыторыі мікрараёна для амбулаторыі «Громы» падабрана іншае памяшканне (вул. Невельская, 59). Зараз там вядуцца агульнабудаўнічыя, электрамантажныя і санітарна-тэхнічныя працы. Адкрыццё амбулаторыі запланавана на гэты год.

https://www.pvestnik.by/?p=80154