Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 5 лістапада сустрэўся з апостальскім нунцыем, архібіскупам Антэ Ёзічам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Пятніца, 05 лістапада 2021 14:45

Палачане разважаюць аб вакцынацыі

Выпрацоўка калектыўнага імунітэту - рэальная магчымасць спыніць пандэмію каранавiруснай інфекцыі. І ў гэтым вызначальную ролю адыгрывае вакцынацыя.

Прафілактычная акцыя «COVID-патруль» стартавала на Полатчыне. Валанцёры атрада «Добрае сэрца» РА ГА «БРСМ», у прыватнасці, хіміка-тэхналагічнага і ляснога каледжаў і СШ №2, заступілі на дзяжурства.

Філіял "Цяплічны" РУП "Віцебскэнерга" (гарпасёлак "Арэхаўск", Аршанскі раён) павялічыў за 9 месяцаў аб'ём вытворчасці замарожаных агародніны і ягад на 5 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года.

Пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ад 17 мая 2021 года нумар 10 зацверджана інструкцыя, якой вызначаны парадак стварэння, вядзення (эксплуатацыі і абнаўлення) зямельна-інфармацыйнай сістэмы Беларусі (ЗІС), давядзення да зацікаўленых звестак, размешчаных у базе даных ЗІС. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Філіял "Цяплічны" РУП "Віцебскэнерга" пачаў рыхтаваць і дастаўляць у Аршанскую гарадскую бальніцу нумар 1 імя Сямашкі бясплатныя абеды для медыкаў, якія працуюць у чырвонай зоне. Работнікі сталовай "Цяплічнага" прыходзяць на работу ў 6 раніцы, каб да 12.00 ежа была ў медыцынскіх работнікаў. Штодзень яны рыхтуюць каля 120 абедаў.

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 3 лістапада сустрэўся з першым намеснікам старшыні верхняй палаты парламента Рэспублікі Таджыкістан, старшынёй выканаўчага органа дзяржаўнай улады Сагдыйскай вобласці Раджабоем Ахмадзода. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бяспечная старасць. Так называецца новая кампанія ад МНС, якая стартавала 1 лістапада. У розных рэгіёнах рэспублікі, у тым ліку і ў Віцебскай вобласці з'явіліся тэматычныя білборды.

Мэта акцыі - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці і побыце, што з'яўляецца адной з важных мер па паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны.

Старонка 420 з 644