У Оршы пасля рэканструкцыі адкрыты спарткомплекс са стадыёнам

08.11.2021

У Оршы адкрылі пасля рэканструкцыі спарткомплекс са стадыёнам. Тут з'явіліся новыя бегавыя дарожкі на 400 м, міні-футбольная пляцоўка, поле для хакея на траве. У будынку комплексу размясцілася саўна, трэнажорная і фітнес-залы, раздзявалкі, медпункт, більярдная.