Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна» 26 лістапада 2021 года падвяла вынікі конкурсу на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказа, што фінансуецца шляхам прадастаўлення недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацыяльных паслуг (аказанне сацыяльных паслуг сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў). Конкурс прызнаны адбыўшымся, пераможцам прызнана Наваполацкая гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».

Дзяржаўтаінспекцыя г. Полацка заклікае вадзіцеляў быць уважлівымі за рулём ва ўмовах снегападу і галалёду, замяніць летнюю гуму на зімовую, а пешаходаў пазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі і перасякаць праезную частку строга ва ўстаноўленых месцах!

У Полацку 10-11 снежня адбудзецца падвядзенне вынікаў заключнага этапу 8 адкрытага рэспубліканскага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча «Я здымаю кіно».

У Полацку прайшоў першы этап абласнога форуму маладых спецыялістаў Віцебскай вобласці.

У канцэртнай зале "Віцебск" адкрылася персанальная выстава "Тыгры і эмоцыі" мастачкі Аліны Нікіцінай. Віцебская мастачка - пастаянны ўдзельнік вернісажу на праектах "Славянскага базару". Яе аўтарскія работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Германіі, Ізраілі, Літве, Расіі, Турцыі, Украіне і Францыі.

У Беларусі скарачаецца колькасць малазабяспечаных сем'яў. Аб гэтым заявіла сёння намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч, каменціруючы карэспандэнту БЕЛТА свежыя даныя аб узроўні матэрыяльнай забяспечанасці дамашніх гаспадарак.

У Віцебску прайшоў творчы вечар заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, мастацкага кіраўніка і рэжысёра тэатра "Лялька" Віктара Клімчука, прысвечаны яго 75-годдзю.

Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч 29 лістапада сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў нашай краіне Тхэ Чжун Ёлем. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Пенсіянер Анатоль Халаімаў з Оршы стварыў вялікую экспазіцыю казачных персанажаў і жывёл у двары свайго дома. Усё гэта ён зрабіў сваімі рукамі за апошнія 20 гадоў.

Намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся сёння з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Старонка 414 з 644