У Полацкім раёне 12 снежня стартуе рэспубліканская акцыя МНС «Бяспечны Новы год!»

06.12.2022

З мэтай папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку выкарыстання піратэхнічных вырабаў 12 снежня стартуе рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!».

МНС нагадвае :

-выкарыстоўвайце электрычныя гірлянды, толькі завадскога вырабу;

-набывайце піратэхніку толькі ў спецыялізаваных крамах;

-перад выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў абавязкова азнаёмцеся з інструкцыяй;

-запускаць феерверкі неабходна на адкрытых пляцоўках удалечыні ад жылых дамоў, дрэў, правадоў;

-ужываць піратэхніку дазваляецца толькі дарослым.

!!!І памятайце, тэлефон МНС 101 або 112.

Крыніца: pvestnik.by