Унітарнаму гандлёваму прадпрыемству «Залатая ніва» споўнілася 20 гадоў

06.12.2022

Унітарнаму гандлёваму прадпрыемству «Залатая ніва», прадстаўляючаму фірмовую гандлёвую сетку ААТ «Полацкі малочны камбінат» споўнілася 20 гадоў.

За два дзясяткі гадоў, дзякуючы прафесіяналізму работнікаў, іх адданасці сваёй справе, у прадпрыемства «Залатая ніва» склалася выдатная рэпутацыя. Яго аб'екты гандлю і грамадскага харчавання нязменна карыстаюцца папулярнасцю ў жыхароў розных куткоў Віцебшчыны. Пакупнікі і наведвальнікі ўпэўнены: тут прапануюць лепшае і па даступных цэнах.

Як распавяла намеснік генеральнага дырэктара па кіраванні фірмовым гандлем ААТ «Полацкі малочны камбінат» Святлана Караняк, цяпер «Залатая ніва» — гэта 32 крамы, тры прадпрыемствы грамадскага харчавання, кандытарскі цэх і база адпачынку «Шчаты». У калектыве працуюць больш за 150 чалавек.

- 20 гадоў паспяховай працы - гэта значнае дасягненне для нашай кампаніі, - адзначае Святлана Мікалаеўна. - За гэтыя гады мы шмат зрабілі, пашырылі сваю геаграфію - нашы аб'екты знаходзяцца ў 10 раёнах Віцебскай вобласці. І, галоўнае, мы дасягнулі сваёй мэты - «Залатая ніва» стала лідэрам у сэрцах нашых пакупнікоў. У розных катэгорый грамадства свае перавагі, свой узровень дастатку, таму мы стараемся працаваць для ўсіх без выключэння. Кожны пакупнік, прыйшоўшы ў нашы крамы, павінен мець магчымасць абраць тое, што яму неабходна і даступна. Трэба адзначыць, што ў нашай фірменнай гандлёвай сетцы ў параўнанні з іншымі ніжэйшыя цэны на прадукцыю Полацкага малочнага камбіната, Полацкага камбіната хлебапрадуктаў, Міёрскага мясакамбіната. Запрашаем да нас за пакупкамі!

Святлана Караняк:
— Дарагія работнікі і ветэраны прадпрыемства «Залатая ніва»! Віншую вас з нашым агульным юбілеем. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя і дабрабыту, сямейнага цяпла і новых поспехаў у прафесійнай сферы. Няхай наша гісторыя працягваецца і папаўняецца новымі слаўнымі старонкамі.

Сваімі асноўнымі задачамі Святлана Караняк, прафесіянал з 30-гадовым стажам кіруючай працы ў сферы гандлю, бачыць стварэнне надзейнага кампетэнтнага калектыву, а таксама забеспячэнне эфектыўнай, прыбытковай дзейнасці прадпрыемства. Свой уклад у іх выкананне робіць кожны работнік. Ёсць у камандзе «Залатой нівы» спецыялісты, якія на працягу двух дзесяцігоддзяў застаюцца верныя прадпрыемству. Гэта загадчыцы магазіна Ала Дземідовіч і Ірына Рагімава, загадчык вытворчасці Валянціна Ламакіна, прадаўцы Алена Колач, Валянціна Ратушава, Ірына Шандзер, Галіна Белюсева, Таццяна Крыднер, Ірына Осіпава, Жанна Гой, Ірына Лазун, Жанна Сцёжкіна, Таццяна Табунова і Ірына Зайцава. Ім у першую чаргу Святлана Мікалаеўна адрасуе словы падзякі за добрасумленную працу, майстэрства і адданасць сваёй справе.

Фота Іллі ШВЕЯДКО.

Крыніца:pvestnik.by