З юбілеем! Полацкаму хіміка-тэхналагічнаму каледжу споўнілася 65 гадоў

05.12.2022

Полацкаму хіміка-тэхналагічнаму каледжу, раней - ПТВ №2, споўнілася 65 гадоў!

За гэтыя гады навучальная ўстанова не раз рэарганізоўвалася, да яе далучылі ліцэй хімікаў і ліцэй будаўнікоў. Яна пашыралася, з'явіліся новыя спецыяльнасці, але нязменным заставалася адно: якасная адукацыя, прафесійны калектыў. Навучальная ўстанова падрыхтавала вялікую колькасць спецыялістаў, якія здолелі знайсці сябе ў жыцці і паспяхова працуюць на прадпрыемствах і арганізацыях горада, вобласці і краіны.

Гісторыя каледжа – гэта гісторыя людзей, якія сваёй працай пішуць слаўныя старонкі ў летапісе навучальнай установы, якая прайшла доўгі шлях ад «Полацкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 2 бытавога абслугоўвання насельніцтва» да ўстановы адукацыі «Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж».

Сёння ў Цэнтры культуры «Полацк» адбылося ўрачыстае мерапрыемства. У холе ўстановы культуры было шматлюдна... Сябры навучальнай установы, работнікі, ветэраны педагагічнай працы. Добрыя ўсмешкі, смех, цёплыя абдымкі сяброў… Яркія фотазоны, выставы і шмат іншага. Усе з добрым настроем імкнуліся ў залу.

Радасць свята прыйшлі падзяліць і ганаровыя госці Аляксандра Пятрова, начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Вячаслаў Дурноў, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Дзмітрый Хома, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганна Стукальцава, дырэктар установы адукацыі «Віцебскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі, Святлана Валюшкіна, намеснік старшыні Полацкага райвыканкама, прадстаўнікі рэспубліканскага, абласнога Белхімпрафсаюза, а таксама Вольга Захаранка, старшыня Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў.

Аляксандра Мікалаеўна ад імя Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь павіншавала каледж з юбілеем і зачытала прывітальны адрас: «Прыміце шчырыя віншаванні са значнай датай. Полацкі хіміка-тэхналагічны каледж з'яўляецца шматпрофільнай установай адукацыі, якая ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў і рабочых па запатрабаваных эканомікай рэгіёну спецыяльнасцях прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі для будаўнічых арганізацый, хімічных вытворчасцей, арганізацый лёгкай прамысловасці, сферы паслуг і іншых. Сёння каледж - гэта шматгадовыя традыцыі, згуртаваны калектыў, гатовы да далейшых здзяйсненняў, выканання задач па забеспячэнні якаснай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, выхаванні дастойных грамадзян нашай краіны. Моцнага здароўя, энтузіязму, натхнення і далейшых поспехаў у рабоце на карысць Рэспублікі Беларусь».

Таксама Аляксандра Пятрова ўручыла заслужаныя ўзнагароды. Нагруднага знака Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» ўдастоена Людміла Славінская, намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце. Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Алена Андруковіч, выкладчык, а Граматамі Мінадукацыі — Жанна Бурань, загадчык аддзялення грамадскага харчавання, Юлія Каршунова, загадчык тэхналагічнага аддзялення і Надзея Іванаўна Гарбацёнак, майстар вытворчага навучання.

Далучыўся да віншаванняў Вячаслаў Дурноў: «65 гадоў мяняліся формы існавання і прафесіі, па якіх рыхтаваліся хлопцы, але адзінае, што не мянялася - гэта прафесіяналізм. Ён адчуваецца. Упэўнены, што кожны наступны год прынясе задавальненне ад працы. Дзякуй, што створаны ўмовы для развіцця творчых, спартыўных інтарэсаў навучэнцаў каледжа. Дзякуй за працу! Моцнага здароўя, новых прафесійных і творчых поспехаў».

Ад Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, установе адукацыі Вячаслаў Віктаравіч уручыў сертыфікат на суму 20000 рублёў! Акрамя таго, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама ўручыў Ганаровую грамату Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Ганне Бурэнь, дырэктару Полацкага хіміка-тэхналагічнага каледжа, а падзяка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб'яўлена Але Шыпко, выхавацелю інтэрната.

Лепшыя прадстаўнікі калектыву ўдастоены заслужаных узнагарод – Ганаровых грамат Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровых грамат Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці, Падзяк Рэспубліканскага камітэта Белхімпрафсаюза Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, ганаровых грамат і падзяк Віцебскага абласнога Савета Белхімпрафсаюза.

Цёплыя словы ў адрас юбіляра прагучалі ад Святланы Валюшкінай: «Вялікі дзякуй, што каледж цудоўна спраўляецца са сваёй задачай па падрыхтоўцы прафесіяналаў. Навучальная ўстанова надзейнае плячо Полацкага райвыканкама і грамадскіх аб'яднанняў. Поспехаў і працвітання вам».

Святлана Міхайлаўна ўручыла ўзнагароды. Ганаровай граматай Полацкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Марына Лышко, выкладчык будаўніча-тэхналагічнага аддзялення, Ларыса Шахланская, майстар вытворчага навучання будаўніча-тэхналагічнага аддзялення. Падзяка старшыні Полацкага райвыканкама аб'яўлена Эльвіры Яроменка, выкладчыку хіміка-тэхналагічнага аддзялення і Таццяне Пяленок, выкладчыку аддзялення грамадскага харчавання. Ганаровай граматай Полацкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Вольга Корнева, метадыст і Жанна Жыдко, выкладчык тэхналагічнага аддзялення. Падзяка старшыні Полацкага раённага Савета дэпутатаў аб'яўлена Таццяне Пахоменка, галоўнаму бухгалтару і Аляксандру Сычэўскаму, выкладчыку фізічнай культуры і здароўя.

Асобныя словы падзякі гучалі ў адрас ветэранаў. Дасягненні калектыва каледжа былі б немагчымыя без іх досведу і традыцый, якія яны закладалі на працягу шматлікіх гадоў.

Якасць падрыхтоўкі маладых рабочых і спецыялістаў, запатрабаванасць выпускнікоў на рынку працы - з'яўляюцца асноўнымі крытэрыямі ацэнкі дзейнасці каледжа. Для вырашэння гэтай задачы ў каледжы створана сістэма сацыяльнага партнёрства з арганізацыямі - заказчыкамі кадраў. Прыйшлі павіншаваць каледж і прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада Таццяна Гур, дырэктар філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «МАГАТЭКС» у г. Полацку, Андрэй Кузьмін, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях ААТ «ПСВ», Сяргей Аваднёў, начальнік аддзела, падпалкоўнік унутранай службы (Полацкі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь») і Аляксей Макеенка, намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, палкоўнік унутранай службы.

Асаблівую атмасферу юбілейнай урачыстасці стваралі самадзейныя калектывы і салісты, якія прадэманстравалі найбагацейшы творчы патэнцыял Полаччыны.

Яркія эмоцыі і таленты дарылі Узорная студыя сучаснай пластыкі «Імпульс», Свірко Алеся і ўзорны ансамбль харэаграфічных мініяцюр «Гранд-Па», узорны ансамбль бальнага танца «Фартуна», заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд», Паліна Шуміла і ўзорна-харэаграфічны ансамбль «Іскрынкі», педагогі і навучэнцы хіміка-тэхналагічнага каледжа, харэаграфічны калектыў «Пунсовыя ветразі», Раіса Сцяпанава, Вячаслаў Шкетаў, Яна і Аляксей Скрыпко.

І, вядома было шмат кветак, падарункаў і пажаданняў далейшых поспехаў. Адкрыта 66-я старонка летапісу навучальнай установы. Гісторыя працягваецца… Працвітання, творчых поспехаў, энергіі і запалу каледжу.

ВІДЭА

Больш фота глядзець тут.

Больш відэа глядзець тут.

Фота Іллі ШВЯДКО.

Крыніца: pvestnik.by