Паважаныя жыхары горада Полацка, Наваполацка і Полацкага раёна!

07.12.2022

Ваенны камісарыят Полацкага, Расонскага раёнаў і г. Наваполацка віншуе ўсіх жыхароў раёна з надыходзячымі святамі: Калядамі і Новым годам.

І нагадваем, што ваеннаабавязаным, якія не прайшлі зверку ўліковых дадзеных, а таксама грамадзянам, якія знаходзяцца не па месцы рэгістрацыі, у любы зручны час, у тым ліку ў выхадныя і святочныя дні, неабходна з'явіцца ў Полацкі ваенны камісарыят па адрасе праезд Кастрычніцкі дом 5.

Пры сабе мець пашпарт, ваенны білет, пры наяўнасці – вадзіцельскае пасведчанне. Звяртаем увагу, што дадзеная зверка ваеннаабавязаных і іх месца знаходжання не з'яўляецца мабілізацыяй або мабілізацыйнымі зборамі. Тэлефон для даведак: 46 36 01, 46 59 34, 8 033 384 08 76, 8 025 721 68 59.