З 1 ліпеня 2023 будзе рэарганізавана станцыя хуткай медыцынскай дапамогі ДУАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца», якая ўвойдзе ў структуру Віцебскага абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае юнакоў і дзяўчат прыняць удзел у патрыятычнай анлайн-эстафеце «Сэрца роднай зямлі», прысвечанай Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Полацк - гэта горад, дзе ажывае гісторыя. Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусі аддзел спорту і турызму арганізаваў прэзентацыю новага экскурсійнага маршруту «Раманавы ў гісторыі Полацка», які пралягае па гістарычнай частцы горада. У розныя гады тут, пачынаючы з сярэдзіны XVII і да пачатку XX стагоддзя, пабывала больш за 20 прадстаўнікоў валадарачай дынастыі Раманавых. Аўтар распрацоўкі - загадчык Краязнаўчага музея Ірына Воднева.
Прапануем усім грамадзянам і юрыдычным асобам прыняць удзел у долевым будаўніцтве аднапакаёвых кватэр за кошт уласных сродкаў і(або) крэдыту банка ў жылым доме, будаўніцтва якога ажыццяўляецца ў мікрараёне № 7 жылога раёна «Аэрапорт» у горадзе Полацку і завяршаецца ў ліпені 2023 года.
Сёлета ў Мінску праходзіла ўжо XXXIII Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра». Сярод шматлікіх мерапрыемстваў грандыёзнага сельскагаспадарчага форуму была і выстава «Лепшая племянная карова малочнай пароды».
19 ліпеня 2022 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры і спорту» № 200-З, які ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2023 г.
У Полацку прайшоў II рэгіянальны інклюзіўны духоўна-маральны форум для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, «Ад сэрца да сэрца».
11 чэрвеня, Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці адзначаць працаўнікі філіяла ААТ «Магатэкс» у г.Полацку. Незадоўга да прафесійнага свята калектыў папоўніў сваю скарбонку ўзнагарод, стаўшы лаўрэатам прэміі Віцебскага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці.
15 чэрвеня 2023 г. у г. Полацк, вул. Талстога, д. 6, каб. № 212 (Полацкі раённы выканаўчы камітэт) з 11.00 да 13.00 будзе праводзіцца «прамая тэлефонная лінія» і асабісты прыём грамадзян Дунько Арцёмам Канстанцінавічам намеснікам начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
На плошчы Свабоды ў Полацку ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі атэстаты 53 выпускніка Полацкага кадэцкага вучылішча. Месца правядзення ўрачыстасці было абрана не выпадкова. Менавіта тут праходзілі выпускі афіцэраў з Полацкага кадэцкага корпуса.