ДАІ акцэнтуе ўвагу бацькоў на неабходнасцi пастаяннага кантролю за дзецьмі

05.01.2024

ДАІ Віцебскай вобласці акцэнтуе ўвагу бацькоў на неабходнасцi пастаяннага кантролю за дзецьмі.

Школьныя канікулы працягваюцца. Час нагадаць вам, паважаныя дарослыя, аб дзіцячай бяспецы падчас прагулак і паездак на асабістым транспарце.

Бяспека вашага дзіцяці залежыць ад вас! Рэгулярна нагадвайце дзецям наступныя правілы дарожнай бяспекі:

  • абавязкова насіць святлоадбівальныя элементы на вопратцы;
  • пераходзіць дарогу толькі па пешаходным пераходзе, пераканаўшыся ў тым, што яго прапускаюць усе вадзіцелі;
  • перад выхадам на праезную частку неабходна зняць капюшон, навушнікі і адцягнуцца ад тэлефона. Уся ўвага на дарогу;
  • ніякіх гульняў каля дарогі, для гэтага ёсць спецыяльна адведзеныя месцы.

https://www.pvestnik.by