«Белтэлекам» заўсёды на сувязі!

09.01.2024

Навагоднія святы заўсёды поўныя цудаў і сюрпрызаў. Цуды нашага часу часта адбываюцца дзякуючы тэхнічнаму прагрэсу.

Сёння немагчыма ўявіць сваё жыццё без сучасных тэхналогій — тэлефоннай сувязі, тэлебачання, інтэрнэту, без сучасных гаджэтаў.

«Белтэлекам» — кампанія, якая звязвае нас праз адлегласці з блізкімі і дарагімі людзьмі, клапоціцца пра наш вольны час і бяспеку нашых дзяцей, маёмасці і офісаў.

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» прадстаўлена больш за 80 паслуг для насельніцтва і юрыдычных асоб. Функцыянуюць сэрвісы «Мой Белтэлекам», дадатак «Мой горад», працуе кругласутачна служба абслугоўвання кліентаў 123, на сайтах кампаніі можна аформіць заяўкі на падключэнне паслуг, змену тарыфнага плана, задаць пытанне спецыялісту.

Але гэта яшчэ не ўсё!

З 2021 года кампанія пазіцыянуе сябе як «Белтэлекам» зараз не толькі сувязь». Да паслуг абанентаў сучасная тэхніка ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага ўзносу і паручыцеляў, шырокі асартымент тавараў для дома і адпачынку, сучасныя гаджэты і аксэсуары. За тры гады, якія «Белтэлекам» рэалізуе тавары, прадпрыемства зарэкамендавала сябе надзейным і выгадным памочнікам для сваіх абанентаў пры выбары пакупак, а колькасць жадаючых набыць тавары ў растэрміноўку вырасла ў разы.

Што да паслуг, то асаблівай папулярнасцю сярод жыхароў Полаччыны карыстаюцца пакеты паслуг лінейкі «ЯСНА» для дома. Увосень 2023 года брэнд «ЯСНА» прадставіў сваім абанентам хуткасць Інтэрнэту да 500/250 Мбіт/с (!) – у папулярнай лінейцы пакетаў паслуг з'явіўся новы тарыфны план «ЯСНА 500 SMART». Таксама ў асартыменце пакетаў паслуг «ЯСНА» з'явіліся навінкі - тарыфныя планы «ЯСНА 200 + Кіно», «ЯСНА 200 Відэакантроль» і «ЯСНА 200 SMART Відэакантроль».

• Словы падзякі

Таццяна Дуброўская, дзяржслужачая:

— На працягу пяці гадоў з'яўляюся пастаянным абанентам кампаніі «Белтэлекам». Актыўна і з задавальненнем карыстаюся многімі паслугамі, а зараз яшчэ і набыла тавары ў растэрміноўку ў Сэрвісным цэнтры Полацка. Хачу выказаць падзяку кампаніі «Белтэлекам» і спецыялістам Полацкага ЗВЭС, яны сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, вельмі тонка адчуваюць абанента і могуць прапанаваць яму не толькі тое, што ён планаваў, але і мноства іншых тавараў і паслуг, пра якія марыў.

Дарэчы, паслуга «Відэакантроль» карыстаецца папулярнасцю не толькі ў насельніцтва, але і ў юрыдычных асоб, яна дазваляе кантраляваць нерухомасць, назіраць за паркоўкай аўтамабіляў, даглядаць састарэлых людзей, а таксама дапаможа спыніць вандальныя дзеянні, крадзеж і іншыя канфліктныя сітуацыі.

Лічба

Усё больш набірае папулярнасць дадатак «Мой горад (Полацк)» сярод палачан і гасцей Полацка.

Многія ўжо ацанілі перавагі гэтага незаменнага кішэннага даведніка, дзе можна паглядзець навіны, афішу, даведацца пра акцыі ў горадзе.

На сёння ў дадатку звыш 15 000 карыстальнікаў.

Для даведкі: Сэрвісны цэнтр «Белтэлекам» у Полацку размешчаны па адрасе: пр-т Францыска Скарыны, 32.

УНП 300977657

https://www.pvestnik.by