У Сафійскім саборы адбыўся традыцыйны Калядны канцэрт

08.01.2024

У Сафійскім саборы прайшоў Калядны канцэрт. На традыцыйнае мерапрыемства сабраліся шматлікія палачане і госці горада.

Сярод ганаровых гасцей: епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Святлана Валюшкіна, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў.

Звяртаючыся да прысутных, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій павіншаваў усіх са святам Раства Хрыстова. «Сёння мы ўспамінаем нараджэнне Богадзіцяці Хрыста. Для нас важна знайсці сваё месца і пабудаваць сваё жыццё так, каб яно з кожным днём набліжалася да яго. Мы сёння віншуем адзін аднаго і молімся, каб Гасподзь прыняў нас у лік сваіх вучняў, стараемся жыць па хрысціянскіх пастулатах, таму што так рабілі дзяды. Здароўя, крэпасці сіл, дапамогі Божай у працы i жыцці, каб заўсёды Боганемаўля Хрыстос быў у нас на першым месцы. Калі Бог будзе на першым, то ўсё астатняе будзе на сваім. Са святам Божага Нараджэння», - звярнуўся да залы ўладыка

З цёплымі і сардэчнымі віншаваннямі звярнуліся да прысутных Святлана Валюшкіна, яна зачытала прывітальны адрас ад старшыні Полацкага райвыканкама Ігара Марковіча і Старшыні Савета дэпутатаў Іосіфа Грыбовіча. «Сардэчна віншуем з вялікім святам Божага Нараджэння. Гэтыя дні азараюць нас асаблівай радасцю, падахвочваюць самыя добрыя пачуцці, звяртаюць нас да духоўных вытокаў і традыцый. Гэты час добрых намераў і спраў, шчырага клопату пра блізкіх і тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Няхай радасць Раства наведае кожны дом, напоўніць яго згодай і ўтульнасцю, аб'яднае вашы сем'і і натхніць на новыя здзяйсненнi і добрыя справы. Жадаем каляднай радасці, добрага здароўя, дапамогі Божай, няхай ззянне Віфлеемскай зоркі асвяціць усе дні вашага жыцця, умацуе духоўныя і фізічныя сілы на многае лета», — сказала Святлана Міхайлаўна.

На амбоне Сафійскага сабора канцэртную праграму адкрыла капэла выкладчыкаў і навучэнцаў Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава. Таксама прагучалі нумары ад Полацкай дзіцячай школы мастацтваў і камернага аркестра «Еўропа-цэнтр». Артысты дзяліліся радасцю, жадаючы міру, святла, шчасця, дабрабыту і Божага ўпадабання сабе і навакольным.

Эстафету Калядных сустрэч падхопяць шматлікія дабрачынныя акцыі, дзіцячыя ранішнікі, бацькоўскія сходы, якія традыцыйна праводзяцца па ініцыятыве Полацкай епархіі на працягу ўсіх 12 святых дзён аж да Хрышчэння Гасподняга.

Фто Віктара Чарняўскага.

https://www.pvestnik.by