Аб дэклараванні даходаў фізічнымі асобамі за 2023 г.

08.01.2024

Завяршэнне каляндарнага года - гэта падстава ўспомніць аб неабходнасці падаць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку, калі Вамі ў мінулым годзе атрыманы даходы, якія абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асоб. Так, напрыклад, падатковую дэкларацыю абавязаны прадставіць грамадзяне, якія:

  • прадалі на працягу апошніх 5 гадоў больш за адзін жылы дом ці садовы домік, машына-месца, зямельны ўчастак, гараж, больш за адну кватэру ці дачу,
  • рэалізавалі іншую нерухомасць незалежна ад яе колькасці (напрыклад, офісныя, складскія, гандлёвыя памяшканні і інш.),
  • прадалі на працягу каляндарнага года грузавы аўтамабіль, аўтобус, дзве і больш легкавыя машыны,
  • атрымалі даходы ад продажу праз блог сваіх паслуг (напрыклад, продаж платных курсаў, урокаў, трэнінгаў, вэбінараў), або ад манетызацыі блога ў выглядзе ахвяраванняў (донатаў),
  • атрымалі даходы ў выглядзе падарункаў ад іншых фізічных асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі, у суме, якая перавышае 9338 рублёў,
  • атрымалі даходы ад працы па найму ад замежных арганізацый.

Калі Вы сумняваецеся, ці падлягае Ваш даход дэклараванню, каб пазбегнуць негатыўных наступстваў, звярніцеся па тлумачэнне ў любы падатковы орган.

Падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку за 2023 год неабходна падаць у падатковы орган не пазней за 1 красавіка 2024 года праз Асабісты кабінет плацельшчыка або на паперы (па пошце, асабіста наведаўшы любы падатковы орган, праз свайго законнага або ўпаўнаважанага прадстаўніка).

Падатковая інспекцыя ў Полацку працуе для Вас (г. Полацк вул.Свярдлова,9):

  • у панядзелак з 8.00 да 19.00 без абедзеннага перапынку;
  • у чацвер з 8.00 да 20.00 без абедзеннага перапынку;

- у іншыя працоўныя дні - з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.

Выплаціць падатак, вылічаны падатковым органам на падставе дэкларацыі, неабходна не пазней за 3 чэрвеня 2024 года (на падставе атрыманага ад падатковага органа паведамлення).

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне