Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру і галалёдзіцы аб'яўлены ў Беларусі на 11 студзеня

10.01.2024

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру і галалёдзіцы аб'яўлены ў Беларусі на 11 студзеня БЕЛТА у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу ў многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі, днём часам ападкі (снег, мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Днём месцамі мяцеліца. Ноччу ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 5-10 м/с, парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4-плюс 1 градус. Днём чакаецца мінус 2-плюс 2 градусы, а ў другой палове дня паніжэнне да мінус 10 градусаў.

Фота з адкрытых крыніц.

https://www.pvestnik.by