Як у Адзіны дзень галасавання прагаласаваць не па прапісцы?

08.01.2024

Да выбараў дэпутатаў у Адзіны дзень галасавання засталося 50 дзён. У Telegram-канале Мінгарвыканкама патлумачылі, як прагаласаваць не па прапісцы.

«Калі ты зарэгістраваны на тэрыторыі іншай вобласці, а пражываеш Мінску, у цябе ёсць дагавор найму, ты здымаеш жыллё. З гэтым дагаворам найму, дагаворам, які пацвярджае пражыванне на адпаведнай тэрыторыі, неабходна звярнуцца ў Камісію па месцы жыхарства да 25 лютага. І ўключыцца ў спісы», - распавялі ў Мiнгарвыканкаме.

Там падкрэслілі, што ў асноўны дзень галасавання гэта зрабіць ужо не атрымаецца. Выбаршчыкам неабходна загадзя падумаць, дзе яны будуць галасаваць на выбарах.

Па матэрыялах sb.by

https://www.pvestnik.by