У Полацку прайшлі дабрачынныя мерапрыемствы для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзяцей-інвалідаў

08.01.2024

Напярэдадні навагодніх і калядных свят у Полацку прайшлі дабрачынныя мерапрыемствы для дзяцей-сірот і дзяцей, якія заставаліся без апекі бацькоў, а таксама дзяцей-інвалідаў.

Цудоўным сюрпрызам стаў дзіўны спектакль «Навагодняе падарожжа Дракона Цмокі і яго сяброў» (пастаноўка Н. Рудой). Дзякуючы намаганням удзельнікаў узорнай студыі «Калібры», цэнтра сучаснага мастацтва «Джэм», узорнага юнацкага тэатра-студыі «Гармонія» Полацкага ГДК, узорнай студыі сучаснай пластыкі і эстрадных шоу-праграм «Iмпульс» і ўзорнага ансамбля харэаграфічных мініяцюр «Гранд-Па» Полацкай ДШМ ажыла казка. Дракоша Цмокі са сваімі сябрамі адправіўся на касмічным караблі ў міжгалактычнае падарожжа па сузор'ях, дзе збіралі энергію, каб на святочнай ёлцы загарэліся рознакаляровыя агеньчыкі. Як заўсёды, вера ў цуды дапамагла, і сябры справіліся з усімі выпрабаваннямі.

Творчыя калектывы Полаччыны падарылі ўсім прысутным незабыўныя эмоцыі. Усіх рабят таксама чакалі прыгоды з героямі ля навагодняй ёлкі, займальныя конкурсы, танцы, лялечны спектакль «Навагоднія прыгоды ў Дедмарозаўцы» лялечнага тэатра «Фантош», і, вядома, жа салодкія падарункі.

https://www.pvestnik.by