У гэты перыяд інспектары тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды сумесна з грамадскімі эколагамі будуць праводзіць рэйды па папярэджанні парушэнняў і тлумачальную працу ў месцах і зонах адпачынку ля вадаёмаў, асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, аматарскага рыбалоўства.
Аддзел ДАІ Полацкага РАУС на тэрыторыі г. Полацка і Полацкага раёна ўзмацняе працу па папярэджанні ДТЗ з удзелам транспартных сродкаў сельскагаспадарчага прызначэння і спыненні правапарушэнняў у галіне аграпрамысловага комплексу ў перыяд уборачнай і нарыхтоўчай кампаніі 2023 года.
Падчас працы ў акрузе, на адной з сустрэч з актывам Полацкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Адзінцова запрасіла палачанак на экскурсію ў Мінск у Дом урада, дзе можна адчуць атмасферу месца, у якім нараджаюцца законы краіны і прымаюцца важныя дзяржаўныя рашэнні.
Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама праводзяць рэгулярныя рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, выяўлення фактаў парушэнняў працоўнай дысцыпліны на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу і кантролю нясення службы вартавой аховай. Мэтай названых мерапрыемстваў з'яўляецца прафілактыка і спыненне крадзяжу маёмасці ў аграпрамысловым комплексе, забеспячэнне належнага стану правапарадку і дысцыпліны ў працоўных калектывах.
Аддзелам ДАІ Полацкага РАУС у перыяд з 4 па 14 ліпеня 2023 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя па папярэджанні ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў і асоб, якія перасоўваюцца на сродках персанальнай мабільнасці «Рух па правілах».
Інспекцыя МПЗ Полацкага раёна звяртае ўвагу на змяненне часу прыёму грамадзян для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Напрыклад, падаць заяву на вяртанне (залік) падаткаў, збораў, пошлін або ўзяць выпіску аб выплачаных у бюджэт падатках можна:
У дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Полацку, у рамках рэспубліканскага праекта «Захаваем гісторыю», аблічбавалі памятны знак, усталяваны ў гонар экіпажа танка пад камандаванне Героя Савецкага Саюза, малодшага лейтэнанта Васіля Дзмітрыевіча Халева.
Ва Уладзівастоку (Расійская Федэрацыя) завяршыліся першыя летнія міжнародныя гульні «Дзеці Прымор'я», у якіх удзельнічалі і юныя беларускія спартсмены.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 ліпеня падпісаў Указ № 201 аб узнагароджанні ордэнам Маці.
Традыцыйна ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на плошчы Свабоды ў Полацку адбыўся ўрачысты мітынг «Беларусь – гэта МЫ!».