Рашэннем №145 ад 11 сакавіка 1960 года пасяджэння выканкама Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных адна з вуліц у мікрараёне Кароўнікі названа ў гонар Лізаветы Іванаўны Чайкінай.
Асобныя катэгорыі грамадзян змогуць выязджаць за мяжу наземным транспартам раз на тры месяцы.
3 верасня ў залах Мастацкай галерэі адбылося адкрыццё выставы вядомага нямецкага графіка Ёрга Лемана.
У Полацку выбралі лаўрэата прэміі імя Алеся Савіцкага.
У перыяд правядзення месячніка па арганізацыі бяспекі, умоў і аховы працы ў арганізацыях вобласці з 26.07.2021 па 30.08.2021 дзяржаўнымі інспектарамі працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ў складзе мабільных груп райвыканкамаў праведзена 137 абследаванняў арганізацый сельскай гаспадаркі, у ходзе якіх абследавана 259 аб'ектаў і выяўлена 1637 парушэнняў.
Паважаныя навучэнцы і настаўнікі, студэнты і выкладчыкі, бацькі! Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў!
Нагадаю чытачам, што пошукавай групай «Натангія» з Калінінграда ў лістападзе мінулага года падчас раскопак у раёне горада Цінтэна (цяпер пасёлак Каранёва) Калінінградскай вобласці былі выяўлены чалавечыя парэшткі і ўзнагароды часоў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку ордэн Славы III ступені. Дзякуючы нумару, які добра захаваўся на ордэне, праз базу звестак АБД «Мемарыял» і сайт «Подзвіг народа» пашукавікам удалося высветліць, што яго ўладальнік — гвардыі малодшы лейтэнант Уладзімір Андрэевіч Лабаха, лётчык, ураджэнец вёскі Межыгор'е Полацкага раёна.
На чарговым кадравым дні з удзелам старшыні Полацкага райвыканкама Ігара Марковіча прызначаны адзін новы дырэктар і ўзгоднена падаўжэнне кантрактаў 4 дзейным кіраўнікам.
На абласной нарадзе ў філіяле «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» падводзіліся вынікі ўзнаўлення буйной рагатай жывёлы Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе 2021 года.