Навіны рэгіёну

16.08.2021

Арганізацыя прамых перамоў

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў рэалізуе пілотны праект па ўключэнні малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў імпартазамяшчэнне.

13.08.2021

На Полатчыне пройдзе турзлёт

Турыст ведае і ўмее многае. Вызначыць без компаса бок гарызонту, развесці вогнішча, збудаваць сховішча, пераадолець балотныя месцы і многае іншае. Не выпадкова гэтым відам спорту захапляюцца многія. А некаторыя - працуюць над сабой, і кожны год сур'ёзна рыхтуюцца да раённага турзлёту, на якім вызначаюцца наймацнейшыя.

12.08.2021

Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ўпраўлення

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Полацкага райвыканкама (далей – упраўленне) інфармуе, што 20 жніўня 2021 года ў 16.00 у малой зале Полацкага райвыканкама (г.Полацк, вул. Талстога, 6, каб. 212) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ўпраўлення.

12.08.2021

Участковыя інспектары міліцыі будуць ажыццяўляць штотыднёвы прыём грамадзян ва ўсіх грамадскіх пунктах аховы правапарадку адзін раз

Усе жадаючыя могуць звярнуцца да іх па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў.

12.08.2021

Аб перарэгістрацыі пасведчанняў

Грамадзянам, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1986-1989 гадах, але не прайшлі перарэгістрацыю пасведчанняў старога ўзору ў 2012 годзе, неабходна прыбыць у ваенны камісарыят Полацкага, Расонскага раёнаў і г. Наваполацка для афармлення дакументаў на атрыманне пасведчання новага ўзору з мэтай атрымання льгот у адпаведнасці Законам РБ ад 6 студзеня 2009 г. №9-З «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый».

10.08.2021

13-15 жніўня будзе закрыта берагавая тэрыторыя возера Суя Полацкага раёна

13-15 жніўня ў сувязі з правядзеннем раённага маладзёжнага турыстычнага злёту, прысвечанага Году народнага адзінства, берагавая тэрыторыя возера Суя Полацкага раёна (пляж «Залатыя пяскі») зачынены для адпачываючых.

10.08.2021

З 10 па 14 жніўня будзе праводзіцца Комплекс дадатковых мер

З 10 па 14 жніўня 2021 на тэрыторыі г. Полацка і Полацкага раёна будзе праводзіцца Комплекс дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян, у рамках якога праваахоўнікі правядуць рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы месцаў, у якіх збіраецца антыграмадскі элемент, маршруты патрулявання будуць набліжаны да піцейных устаноў, месцаў масавага адпачынку грамадзян, не застануцца без увагі і праблемныя сем'і, а таксама тыя сем'і, у якіх дзеці прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, таксама асаблівая ўвага будзе нададзена асобам, раней судзімым, схільным да паўторнага здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў.

09.08.2021
09.08.2021

Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа арганізуе штогадовую дабрачынную кампанію «Збярэм дзяцей у школу»

Кампанія накіравана на аказанне дапамогі і падтрымкі ў падрыхтоўцы да школы дзяцей з сем'яў з нізкім узроўнем даходу, у тым ліку дзяцей, у сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей з інваліднасцю, дзяцей з сем'яў бежанцаў і іншыя.

09.08.2021

Увазе суб'ектаў прадпрымальніцтва!

Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва і канцэрнам «Беллегпрам» у перыяд 11-13 жніўня 2021 будзе праводзіцца кантактна-кааперацыйная біржа па пытаннях уключэння ў імпартазамяшчэнне суб'ектаў малога бізнесу лёгкай прамысловасці, з арганізацыяй анлайн-перамоў, у тым ліку: