Каму і на якіх умовах дазволяць выязджаць за мяжу раз у 3 месяцы?

06.09.2021

Асобныя катэгорыі грамадзян змогуць выязджаць за мяжу наземным транспартам раз на тры месяцы.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 1 верасня 2021 года №504.

Норма распаўсюджваецца на грамадзян, якія маюць від на жыхарства, пашпарт для пастаяннага пражывання за межамі краіны ці іншы сапраўдны дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае або часовае пражыванне ў замежнай дзяржаве. Акрамя таго гэтай магчымасцю змогуць скарыстацца беларусы, якія пацвярджаюць факт працоўнай дзейнасці або навучання за мяжой, а таксама замежнікі з дазволам на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі, пры выездзе ў краіну свайго грамадзянства. Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.