Навіны рэгіёну

12.10.2021

У Полацкім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай

У Полацкім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай. Яна прайшла ў форме адкрытага дыялогу, падчас якога прысутныя атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.

12.10.2021

На полацкіх прадпрыемствах праводзяцца мерапрыемствы па стымуляванню у працоўных калектывах мер па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавiруснай інфекцыі

Клопат пра здароўе працуючых — адзiн з найважнейшых складнікаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла з ініцыятывай, накіраванай на стымуляванне ў працоўных калектывах мер па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі.

12.10.2021

Работнікі сферы культуры Полацкага раёна адзначылі прафесійнае свята

Свята для ўсіх, свята для сябе - з такім творчым дэвізам работнікі сферы культуры Полацкага раёна шчодра дораць свае талент і майстэрства жыхарам не толькі Полацкага краю, але і далёка за яго межамі.

12.10.2021

У Полацку прайшоў II адукацыйны форум ГА «БРПА»

На мінулым тыдні Полацк стаў пляцоўкай II адукацыйнага форуму лідараў грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» «ВажаТЫ».

12.10.2021

Юбілейная тона прадукцыі выпушчана ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Полацак-Шкловалакно»

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Полацак-Шкловалакно» на ўчастку па вытворчасці канструкцыйнага шкломата цэха №6 аднастадыйнай выпрацоўкі шкловалакна выпушчана юбілейная 15-тысячная тона шкломата.

12.10.2021

Адмяняецца курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній Полацк-Алёшча-Полацк

У сувязі з арганізацыяй (з 01.11.2021) штодзённых аўтобусных маршрутаў на ўчастку Полацк – Алёшча – Полацк з 01.11.2021 адмяняецца курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа №6656/6657 Полацк – Алёшча – Полацк і №6658/6655 Полацк – Алёшча – Полацк.

12.10.2021

Плаціце падаткі своечасова!

Звяртаем увагу грамадзян, якія маюць больш адной кватэры, жылыя дамы, дачы, гаражы і зямельныя ўчасткі, на неабходнасць выплаты маёмасных падаткаў і арэнднай платы за зямлю.