У Полацку выбралі лаўрэата літаратурнай прэміі імя Алеся Савіцкага

06.09.2021

У Полацку выбралі лаўрэата прэміі імя Алеся Савіцкага.

У гэтым годзе годных прэтэндэнтаў было шмат, але заслужаную ўзнагароду атрымаў пісьменнік, член літаратурнага аб'яднання «Полоцкая ветвь» Мікалай Міхайлавіч Хахлоў.

Прэмія прысуджана Мікалаю Міхайлавічу за мастацка-дакументальную трылогію «Жыццё ў спадчыну», у якой перад чытачом падрабязна раскрываецца трывожная і, шмат у чым, драматычная карціна першых тыдняў пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны на Полацкай зямлі. Нагадаем, прэмія заснавана ў гонар Алеся Ануфрыевіча Савіцкага (Алеся Савіцкага) - беларускага пісьменніка, сябра Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, грамадскага дзеяча, ганаровага грамадзяніна горада Полацка.

Штогод прысуджаецца таленавітым літаратарам, творы якіх прысвечаны тэме любові да роднага краю і прадстаўляючых сабой узор духоўнасці і высокай маральнасці. Раней прэмію атрымалі літаратары Віктар Карасёў, Уладзімір Аляксееў, Навум Гальпяровіч, Уладзімір Тачыла, Пётр Буганаў. Фота з архіва дзяржаўнай установы культуры «Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»