У Полацку прайшоў кадравы дзень

01.09.2021

На чарговым кадравым дні з удзелам старшыні Полацкага райвыканкама Ігара Марковіча прызначаны адзін новы дырэктар і ўзгоднена падаўжэнне кантрактаў 4 дзейным кіраўнікам.

З 26 жніўня працоўны калектыў ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Полацкага раёна» ўзначаліла новы дырэктар Ганна Сяргееўна Кавалёва. У гэтай установе яна працавала з 2010 года, праявіла сябе прафесіяналам у працы з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця. А. С. Кавалёвай рэкамендавана захоўваць і прымнажаць закладзеныя калектывам цэнтра традыцыі па аказанні карэкцыйнай дапамогі дзецям, садзейнічаць адкрыццю філіялаў па аказанні паслуг лагапедамі і дэфектолагамі на платнай аснове, актывізаваць працу рэсурснага і мультысэнсарнага цэнтраў.

Узгоднена падаўжэнне працоўных адносін з дырэктарам волатаўскай базавай школы Святланай Генадзеўнай Мядзведзевай, якой трэба будзе разам з педагагічным калектывам школы ўзмоцнена працаваць над павышэннем якасці адукацыі навучэнцаў.

Падоўжаны тэрмін дзеяння кантракту з дырэктарам Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ганнай Міхайлаўнай Пацалуйкінай-Урублеўскай. Пад яе кіраўніцтвам бібліятэчная сістэма займае лідзіруючыя пазіцыі ў Віцебскай вобласці, рэалізуючы мноства творчых унікальных праектаў.

Працоўныя адносіны на ўмове кантракту працягнуцца з дырэктарам установы культуры «Полацкая дзіцячая мастацкая школа» Наталляй Мікалаеўнай Лукашовай. Разам з калектывам ёй трэба будзе павысіць выніковасць працы з адоранымі дзецьмі для іх удзелу ў конкурсах, выставах, атрымання імі імянных стыпендый. Рэкамендавана працаваць над умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, аказваць платныя паслугі насельніцтву, актыўна папулярызаваць дзейнасць школы з дапамогай сеткі Інтэрнэт.

«Кіраўнік павінен быць першым, і вашы калектывы павінны рухацца наперад. Вам трэба будзе, як галоўным ідэолагам, працаваць з кожным работнікам па растлумачэнні цікавячых пытанняў. Павышайце імідж вашых арганізацый і горада, заўсёды памятайце аб тым, што ў Полацка — асаблівы статус», — рэзюмаваў кадравыя прызначэнні старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч.

На кадравы дзень запрашаўся кандыдат на пасаду выконваючага абавязкі старшыні Астроўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Мікалай Андрэевіч Астапенка, які мае педагагічную адукацыю, які працаваў выкладчыкам у Полацкім ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Крыніца: pvestnik.by