8 ліпеня ў 16.00 ратавальнікі-выбухатэхнікі правядуць кантралюемы выбух ліцейнага цэха завода ААТ "Тэхналіт Полацк". У момант правядзення работ будзе перакрыты рух транспарту па вуліцы Кастрычніцкай: ад будынка філіяла "Полацкі хлебазавод" да скрыжавання з вуліцай Еўфрасінні Полацкай.

У аддзяленні прамянёвай дыягностыкі Полацкага міжраённага анкалагічнага дыспансера Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы адбыўся ўвод у эксплуатацыю магнітна-рэзананснага тамографа.

На буйнейшай прамысловай выстаўцы Расіі "Інапрам" прадстаўлены 13 беларускіх прадпрыемстваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Аўторак, 05 ліпеня 2022 17:13

Запрашаем прыняць удзел

ДУ «Полацкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Полацкага раённага выканаўчага камітэта, Полацкі раённы камітэт ГА «БРСМ» запрашаюць прыняць удзел у творчым конкурсе на лепшую эмблему «Фарынава – здаровая вёска».

Работнікі Полацкага падраздзялення МНС і прадстаўнікі АСВОД правялі прафілактычныя рэйды ў месцах масавага адпачынку ля вады. Рэйдавыя групы пабывалі на возеры Белае і возеры Суя.

Студэнтка 2-га курса факультэта эканомікі і бізнес-кіравання Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (ВДТУ) Ганна Іванова нядаўна стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу грацыі і таленту "Каралева студэнцтва 2022", які праводзіўся пад эгідай БРСМ. У Ганны перспектыўная прафесія: у будучым яна стане эканамістам-інжынерам на прадпрыемстве лёгкай прамысловасці.

Беларусь у верасні прадставіць экспазіцыю на вялікай выстаўцы ў Манголіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Ці многія з нас задумваюцца аб бяспецы свайго жылля? Хто, сыходзячы на працу, можа даць гарантыю, што за час яго адсутнасці ў хату не пракрадзецца старонні, а маёмасць застанецца ў цэласці і захаванасці?

Дзень Незалежнасці прайшоў на Полаччыне маштабна, ярка і запамінальна. Мітынгі, акцыі, канцэрты, літаратурныя пляцоўкі, спартыўныя мерапрыемствы... Святочныя мерапрыемствы праходзілі некалькі дзён, а фіналам стаў велапрабег. Яго ганаровымі гасцямі сталі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, грамадскага аб'яднання «Спорт без межаў», Мінскага трактарнага завода, кіраўніцтва горада.

Беларусь маштабна адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта галоўнае свята краіны. Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі сёння ў мемарыяльным комплексе «Курган Славы». У іх прыняла ўдзел дэлегацыя ад Полацкага раёна.

Старонка 356 з 644