Лета для студэнтаў і школьнікаў – гэта час магчымасцяў. Сучасныя маладыя людзі імкнуцца рэалізаваць сябе, займаючыся карыснай справай. Палачане паказваюць годны прыклад, актыўна прымаючы ўдзел у студатрадаўскім руху. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву РК ГА «БРСМ», кіраўніцтва ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый Полацкага раёна, моладзь можа пры жаданні правесці канікулы з карысцю. Прыклад - полацкія кадэты, якія аказваюць дапамогу ў будаўнічых работах на Верхнім замку.
Калектыў ААТ «Полацк-гандаль» зноў парадаваў палачан. Пасля капітальнага рамонту адкрыўся міні-маркет «Любімы» па вул. Еўфрасінні Полацкай.
На палігоне вайсковай часці 5530 Полацка адбыўся чэмпіянат УУС Віцебскага аблвыканкама па стральбе сярод зборных каманд АУС паўночнага рэгіёну.
Мантаж абсталявання і афармленне сцэны ідзе на галоўнай пляцоўцы ХХХІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня 2022 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7 506,2 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
6 ліпеня ў Віцебску прайшло пасяджэнне рэспубліканскага арганізацыйнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі.
У "Вялікім камені" адбылася цырымонія адкрыцця нацыянальнага павільёна Беларусі на кітайскіх платформах Jingdong і Douyin. Мерапрыемства прымеркавана да 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і КНР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Полацкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе жыхароў горада Полацка і Полацкага раёна аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з ЦКА».
Юныя праграмісты з ДУА «Яслі-сад № 32 г. Полацка» выйшлі ў фінал сусветнага анлайн-конкурсу па робататэхніцы MatataWorld-2022.
У сувязі з частымі выпадкамі правапарушэнняў і зваротаў грамадзян. Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2020 г. №7 у перыяд з 9 чэрвеня 2020 года па 8 чэрвеня 2025 года дзейнічае забарона на аматарскае рыбалоўства ў Полацкім раёне на ўчастку ракі Заходняя Дзвіна ніжэй па цячэнні ракі ад плаціны Полацкай гідраэлектрастанцыі на адлегласці 2300 метраў да межаў населенага пункта Баяры.