Да старту дарослых, малыя ва ўзросце ад 4 да 7 гадоў прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі. Яны на самакатах і веласіпедах пераадолелі свой маршрут. Кожнаму маленькаму ўдзельніку падрыхтавалі ўзнагароду - памятны медаль. Узнагароды ўручалі старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, памочнік кіраўніка справамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргей Баклагін, намеснік дырэктара ТАА «Клуб вялікага спорту» Аляксандр Чарнійчук і парламентарый Святлана Адзінцова.
Пасля малых па сваім маршруце адправіліся дарослыя. У велапрабегу прынялі ўдзел больш за 500 удзельнікаў. Практычна ўсе прадпрыемствы і арганізацыі горада Полацка. Маршрут распрацавалі загадзя. Шаснаццаць кіламетраў па гістарычных вуліцах і памятных месцах старажытнага горада. Фінішавалі веласіпедысты на ніжняй пляцоўцы Кургана неўміручасці - ля помніка «Клятва партызан», музея баявой Славы і Алеі Герояў Савецкага Саюза, дзе прайшоў мітынг. Ён сабраў дзяцей, моладзь, дарослых і пажылых людзей. Яны прыйшлі, каб ушанаваць памяць загінуўшых.
Больш фота ў альбоме.
Фота Іллі Швядко.
Крыніца: pvestnik.by