Полацкія ратавальнікі і прадстаўнікі АСВОД правялі прафілактычныя рэйды ў месцах масавага адпачынку ля вады

05.07.2022

Работнікі Полацкага падраздзялення МНС і прадстаўнікі АСВОД правялі прафілактычныя рэйды ў месцах масавага адпачынку ля вады. Рэйдавыя групы пабывалі на возеры Белае і возеры Суя.

Удзельнікі рэйду распавялі адпачываючым аб тым, як правільна паводзіць сябе на вадаёме, як не разгубіцца і аказаць дапамогу ў экстранай сітуацыі, нагадалі правілы паводзін у лесе і патрабаванні пры распальванні вогнішчаў, раздалі тэматычныя ўлёткі.

З малымі пагаварылі больш падрабязна. Тут гаворка ішла аб небяспецы скачкоў з мастоў, дамбаў і абрываў. Ратавальнікі растлумачылі да чаго могуць прывесці, на першы погляд, нявінныя свавольствы ў вадзе, а таксама яшчэ раз нагадалі, што нельга купацца без прысутнасці дарослых.

Фота з архіва Полацкага ГРАНС.

Крыніца: pvestnik.by