На мерапрыемстве было шматлюдна, з самай раніцы людзі прыходзілі да манумента, каб яшчэ раз сказаць дзякуй за Перамогу.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах. Ён усклаў вянок у мемарыяльным комплексе «Курган Славы» і выступіў са зваротам да суайчыннікаў.
«Сёння мы з вамі сабраліся ля аднаго з самых вядомых манументаў, узведзеных у гонар воінаў Чырвонай арміі. У гонар нашых герояў, якія 78 год таму вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты велічны курган, як вартавы гістарычнай памяці, паказвае нам тую легендарную мяжу, адкуль пачаўся наступ савецкіх войскаў, якія канчаткова знішчылі асноўныя сілы нямецкай групы арміі «Цэнтр» і вызвалілі нашу краіну», – сказаў Лукашэнка.
Усе ўдзельнікі маштабнага мерапрыемства змаглі азнаёміцца з перасоўнай палаткай з кінасеансамі, паглядзець спектакль ад «Тэатра кінаакцёра» і вывучыць экспазіцыю «Партала часу» ад Бярэзінскага раёна. Арганізатары аднавілі атмасферу ваеннай палаткi і наладзілі мабільны музей хлеба.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прэзентавала гасцям найпадрабязную мабільную экспазіцыю, прысвечаную аперацыі «Баграціён». Інтэрактыўныя элементы, музейныя экспанаты, экраны з картамі: маштаб праекта ўразіў многіх.
Упершыню на мерапрыемстве адбылася прэзентацыя 27 вымпелаў «За мужнасць і стойкаць у гады Вялікай Айчыннай вайны». У розныя гады прэзідэнт Беларусі іх уручаў гарадам, якія праявілі асаблівую гераічнасць, у іх ліку Полацк.
У святочны дзень каля мемарыяльнага комплекса разгарнулася вялікая святочная пляцоўка, дзе кожны ўдзельнік урачыстасці змог знайсці занятак па душы. Вялікая экспазіцыя ўзбраення і тэхнікі, у тым ліку ваенных гадоў, пачастункі, прадукцыя народных промыслаў, песні і танцы, спартыўныя мерапрыемствы і шмат іншага.
Крыніца: pvestnik.by