Запрашаем прыняць удзел

05.07.2022

ДУ «Полацкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Полацкага раённага выканаўчага камітэта, Полацкі раённы камітэт ГА «БРСМ» запрашаюць прыняць удзел у творчым конкурсе на лепшую эмблему «Фарынава – здаровая вёска».

Конкурс праводзіцца ў перыяд з 11 ліпеня па 25 ліпеня 2022 года.

Работы трэба дасылаць на электронны адрас ДУ «Полацкі ЗЦГЭ» Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., дзе будуць абраны найлепшыя работы. Тэлефон 49 31 52.

Патрабаванні да конкурсных работ:

- эмблема павінна адпавядаць тэматыцы і выклікаць цікавасць, не павінна быць перагружана;

- змяшчаць назву праекта;

- распрацавана з выкарыстаннем кампутарнай графікі (CorelDRAW, AdobeIllustrator, AdobePhotoshop і інш.);

- быць каляровай, у электронным выглядзе ў фармаце JPEG, PNG;

- не змяшчаць фатаграфіі, лагатыпы ці эмблемы іншых арганізацый, праектаў.

У суправаджальным лісце пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку і кантактныя дадзеныя аўтара.