Праект віртуальнай рэальнасці «Гераічная ДАК», прысвечаны гісторыі Полацкага ўмацаванага раёна, прадставяць у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце (ПДУ).
22 чэрвеня ў Віцебску на воінскім пахаванні на Успенскай горцы адбыўся мітынг і цырымонія ўскладання вянкоў і кветак, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі віцебскіх абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, дэпутаты, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, моладзь горада.
У Беларусі травы ўбраны з 977,7 тыс. га, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу памяці ахвяр фашызму "Урочышча Пяскі" прайшла патрыятычная акцыя "Свечка памяці".
21 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў рэгіянальную рабочую паездку па сельгастэматыцы. Кіраўнік дзяржавы ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці наведаў ААТ "Агракамбінат "Юбілейны".
Беларусь і Іран маюць намер супрацоўнічаць у сферы бяспекі харчовых прадуктаў і распрацоўцы біяпестыцыдаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу па выніках работы беларускай экспазіцыі на міжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Iran Agrofood.
У першы дзень акцыі полацкая працуючая моладзь сустрэнецца з прадстаўнікамі мясцовай улады ў рамках адкрытага дыялогу. Адной з важных тэм нефармальнай размовы будзе стаўленне да гісторыі, захаванне памяці подзвігу беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця. У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа моладзь прыме ўдзел у мітынгу-рэквіеме.
У Полацкім дзяржуніверсітэце ў анлайн фармаце прайшла міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Актуальныя праблемы геадэзіі, картаграфіі, кадастра, геаінфармацыйных тэхналогій, рацыянальнага зямле і прыродакарыстання».
Фламандская графіка, скарбы Пакістана, залатая хахлама, самавары з усяго свету - на "Славянскім базары" і напярэдадні фестывалю Віцебскі абласны краязнаўчы музей арганізуе багатую выставачную праграму. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміла дырэктар установы культуры Таццяна Старынская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені-маі 2022 года пабудавалі 16,2 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1481 тыс. кв.м жылля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.