Урачысты старт васільковага форуму мастацтваў і дзён Саюзнай дзяржавы, адкрыццё імяннjq зоркі на алеі ля Летняга амфітэатра, конкурс майстроў традыцыйнага ткацтва, фэст мажарэтак і не толькі, паведамляе БЕЛТА.
На фоне змен сітуацыі ў сусветнай эканоміцы Адкрытае акцыянернае таварыства «Полацк-Шкловалакно» аператыўна дыверсіфікуе рынкі збыту сваёй у тым ліку ўнікальнай прадукцыі, эфектыўна прэзентуе яе на міжнародных выставачных пляцоўках, заключае новыя кантракты. Аб працы па выбудоўванні перспектыўных лагістычных ланцужкоў распавёў парталу «Нафтахімія» намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Юрый Касьянаў.
Сёння ўдзельнікі конкурсу маладых выканаўцаў на "Славянскім базары" даведаюцца, пад якімі нумарамі яны выступяць. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дырэкцыі фестывалю.
Больш за 400 школьных базараў будуць працаваць у Беларусі напярэдадні новага навучальнага года. Аб гэтым сказала начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава на прэс-канферэнцыі "Правядзенне школьных базараў: забеспячэнне вытворчасці, пастаўкі і рэалізацыі тавараў да новага навучальнага года" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
ААТ «Полацкі малочны камбінат» 13-14 ліпеня гатовы здзіўляць гасцей Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» смачнай прадукцыяй і незвычайнай забаўляльнай праграмай.
Каля 300 народных умельцаў прыедуць у Віцебск, каб здзівіць сваім мастацтвам, пра гэта Віцебскім звесткам распавяла дырэктар абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука.
Палачане прымуць актыўны ўдзел у дні моладзі «БРСМ: 20 гадоў разам!», які пройдзе 16 ліпеня ў рамках XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Пару гадоў таму філіял «Аўтобусны парк №2 г. Полацка» укараніў аплатную сістэму «Аплаці», і першыя аўтобусы з QR-кодамі выйшлі на лінію. У цяперашні час набыць электронны білет, адсканаваўшы QR-код пры дапамозе мабільнага тэлефона, можна ў 68 аўтобусах.
Творчыя калектывы Полаччыны прадставяць свой рэгіён на XXXI Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Беларускія юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з'яўляюцца рэкламадаўцамі, з 01.05.2022 з'яўляюцца плацельшчыкамі збору за размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы. Арганізацыі, якія маюць філіялы, выплачваюць збор у цэлым па юрыдычнай асобе (уключаючы дзейнасць філіялаў) і ўлічваюць яго пры разліку падаткаабкладаемага прыбытку ў складзе выдаткаў.