Беларусь у верасні прадставіць экспазіцыю на выстаўцы ў Манголіі

05.07.2022

Беларусь у верасні прадставіць экспазіцыю на вялікай выстаўцы ў Манголіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на 47-й міжнароднай шматпрофільнай выстаўцы Ulaanbaatar Partnership, якая пройдзе 22-25 верасня ва Улан-Батары. У экспазіцыі прымуць удзел вялікія экспартна арыентаваныя беларускія кампаніі - вытворцы прадуктаў харчавання, фармацэўтычнай прадукцыі, машынабудаўнічыя прадпрыемствы, навукова-тэхнічныя арганізацыі і інш.

Выстаўка Ulaanbaatar Partnership мае ўніверсальны характар і ахоплівае шырокі спектр тэматычных раздзелаў: прадукты харчавання і напіткі, сельская гаспадарка, будаўніцтва, ахова здароўя, фармацэўтыка, лёгкая прамысловасць, бытавая электроніка. Мерапрыемства з'яўляецца адной з буйнейшых шматгаліновых выставак у Манголіі: у 2021 годзе яна сабрала 110 кампаній і 12 тыс. наведвальнікаў.

Беларусь прымала ўдзел у выстаўцы ва Улан-Батары ў фармаце нацыянальнай экспазіцыі ў 2019 годзе. Экспазіцыя прадставіла прадукцыю і паслугі 15 кампаній: арганізацый машынабудавання, харчовай прамысловасці, навукі і адукацыі. Дзелавая праграма ўключала 10 мерапрыемстваў: наведванне вытворчых і гандлёвых арганізацый, b2b-перагаворы, а таксама Беларуска-мангольскі бізнес-форум з удзелам прадстаўнікоў 60 мангольскіх прадпрыемстваў.

БелТА