Сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова расказала аб мерапрыемствах, якія чакаюць моладзь у Віцебску:
«Сёлета ў гонар надыходзячага юбілею саюза моладзі назва і слоган маладзёжнага свята - «БРСМ: 20 гадоў разам!». Новы фармат мерапрыемства прадугледжвае працу маладзёжных пляцовак па ўсім горадзе з удзелам маладых людзей з усіх рэгіёнаў і сталіцы. Але нязменным і важным элементам агульнай праграмы Дня моладзі стане маштабная патрыятычная акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» ля мемарыяльнага комплекса «Вызваліцелям Віцебска - савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам» з тэатралізаваным прадстаўленнем «Мы памятаем», хвілінай маўчання, ускладаннем да цэнтральнага манумента кветак і запаленых лампад».
Кульмінацыяй акцыі стане патрыятычнае шэсце «Беларусь памятае». «Сёлета ў Дня моладзі асноўная лакацыя свята - пляцоўка побач са сцэнай ля КЗ «Віцебск», куды пройдуць удзельнікі шэсця на афіцыйную цырымонію адкрыцця і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу сярод маладых журналістаў «Прэс-код». Затым на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава стартуе Нацыянальны фестываль-конкурс «Агонь маладзёжных талентаў» - маляўнічае відовішча, якое адкрые новыя таленты маладой Беларусі. Больш за васемсот дзяцей стануць удзельнікамі вялікага адкрытага дыялогу «100 пытанняў ад моладзі». Мерапрыемства пройдзе на футбольным манежы фестывальнага Віцебска. Мяркуецца, што спікерамі актуальнай дыскусіі выступяць дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, міністр адукацыі Андрэй Іванец, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў. Прама ў манежы разгорнецца і праца інтэрактыўных тэматычных пляцовак «БРСМ: 20 гадоў разам!», - дапоўніла сакратар ЦК БРСМ.
У праграму дня моладзі ўпершыню ўвайшоў нетворкінг-інтэнсіў для студэнцкай моладзі Stud Proekt з тэматычнымі модулямі «Развіццё студэнцкіх медыя», «Асабісты брэнд. Пітчынг праектаў — як закахаць у сваю супольнасць», «Час тварыць дабро — студэнцкае валанцёрства», «Прамоўніцкае майстэрства, тайм-менеджмент», «Універсітэт як цэнтр рэалізацыі навуковага патэнцыялу студэнтаў», «100 ідэй для Беларусі: ад навуковай ідэі да рэалізацыі», «Маладзёжная супольнасці як рухаючая сіла маштабных тэматычных праектаў і праграм», «Студэнцкая супольнасць: праца ў камандзе», «Патэнцыял універсітэцкай супольнасці ў раскрыцці творчых здольнасцяў студэнтаў», а таксама «Self-management: Кіраванне сабой з высокімі вынікамі».
Завершыць маладзёжнае свята гала-канцэрт на сцэне ля канцэртнай залы «Віцебск». «Гэта будзе маладзёжнае шоу ў суправаджэнні піратэхнічных эфектаў, падчас якога выступяць пераможцы і Лаўрэаты Рэспубліканскага фестывалю «Арт-вакацыі-2022», папулярныя зоркі беларускай і замежнай эстрады, пераможцы фестывалю-конкурсу «Агонь маладзёжных талентаў». Тут жа мы даведаемся імёны пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «БРСМ: сіла ў камандзе», - дадала Аляксандра Ганчарова.
Маладзёжнаму святу будуць папярэднічаць 15 ліпеня прома-прэзентацыя Дня моладзі, DJ-сэты на плошчы Свабоды Віцебска і фестывальны опэн-эйр «Рытмы лета» ля канцэртнай залы «Віцебск».
Арганізатарамі маладзёжнага свята выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства адукацыі, Цэнтр культуры «Віцебск» (Дырэкцыя фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»). Яго задачы - папулярызацыя маладзёжнага руху краіны праз падтрымку таленавітай і адоранай моладзі, у тым ліку маладзёжных субкультур і творчых аб'яднанняў, выхаванне ў моладзі грамадзянскай самасвядомасці.
Паводле інфармацыі БЕЛТА
Фота з архіва РК ГА «БРСМ».
Крыніца: pvestnik.by