Квэст, розыгрышы, дэгустацыя і кавер-бэнд. Чым будзе здзіўляць Полацкі малочны камбінат гасцей

13.07.2022

ААТ «Полацкі малочны камбінат» 13-14 ліпеня гатовы здзіўляць гасцей Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» смачнай прадукцыяй і незвычайнай забаўляльнай праграмай.

Каманда прадпрыемства прапануе прайсці нескладаны квэст. Што для гэтага патрэбна? Усё вельмі проста:

13 ліпеня знайсці ў некалькіх кропках горада Віцебска брэндзiраваны аўтамабіль з прамоўтэрамі. Аўтамабіль будзе спыняцца паблізу магазінаў гандлёвай сеткі Еўраопт.
⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀
Прамоўтэры прапануюць усім жадаючым сфатаграфавацца на фоне машыны і выкласці фота ў любую з сацыяльных сетак з хэштэгам #polotskmilk_славянка і адзначыць https://vk.com/club156273940 (@polotskmilk)
⠀⠀⠀ ⠀⠀⠀⠀⠀⠀
Хто фатаграфуецца, атрымае картку-запрашэнне з адрыўной ніжняй часткай, якая кідаецца ў лататрон.

У дзень адкрыцця фестывалю на пляцоўцы прадпрыемства, якая размесціцца насупраць Ратушы, будзе разыграны вялікі падарункавы бокс сярод усіх удзельнікаў квэста.
⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀
Гэта яшчэ не ўсё. Полацкі малочны камбінат падрыхтаваў сюрпрызы:
⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀
✅ На пляцоўцы прадпрыемства будзе выступаць невялікі кавер-бэнд, які выканае не толькі папулярныя песні, але і ўласныя джынглы;
✅ Класны вядучы, шмат розыгрышаў і інтэрактываў. Весела будзе і дарослым, і дзецям;
✅Дыджэйская ўстаноўка ў зоне з аўтамабілем;
✅ Зоны актыўнасцяў - гіганцкая настольная гульня «Сафійка» і Відэаспінэр;
✅ І вядома ж, дэгустацыя.

Ілюстрацыя з акаўнта прадпрыемства ў instagram.

Крыніца: pvestnik.by