Творчыя калектывы Полаччыны прымуць удзел у «Славянскім базары»

13.07.2022

Творчыя калектывы Полаччыны прадставяць свой рэгіён на XXXI Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

16 ліпеня на вуліцы Талстога Полацкі раённы Цэнтр культуры ў рамках Віцебскага міжнароднага свята-конкурсу кавальскага майстэрства «Знiч» прэзентуе тэматычную пляцоўку. Народны тэатр мініяцюр «Веснік» з аг. Зялёнка і народны фальклорны ансамбль «Блізнянка» філіяла «Сільніцкі СДК» запросяць гасцей на інтэрактыўныя экспазіцыі «Ад сахі ды каравая» і «Бабін кут». Наведвальнікі змогуць не толькі ацаніць выставу бытавога начыння, якое ў былыя часы выкарыстоўвалі нашы продкі, але і прадэгуставаць хатні хлеб і бярозавы квас.

У гэты ж дзень на плошчы Свабоды дзве танцавальныя пары, якія прадстаўляюць народны фальклорны ансамбль «Галасы спадчыны» філіяла «Багатырскі СДК», прымуць удзел у ІХ Міжнародным турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам» .

17 ліпеня ва ўнутраным дворыку Краязнаўчага музея народны тэатр гульні «Грыбны сезон» прыме ўдзел у праекце «Лялечны дворык» з гульнявой праграмай «Шукальнікі прыгод».

Прыязджайце ў фестывальны Віцебск і падтрымайце землякоў!

Фота з архіву Полацкага РЦК.

Крыніца: pvestnik.by