У дварах шматпавярховак устаноўлены разнастайныя арэлі, горкі, гульнявыя комплексы. І да пачатку летніх канiкул, калі вольнага часу ў хлапчукоў і дзяўчынак поўна, а дзень у гэту пару такі працяглы, новыя астраўкі для забаў прыйшліся так дарэчы!
Удзел у набыцці і ўстаноўцы гульнявога абсталявання прынялі адкрытае акцыянернае таварыства «Полацк-Шкловалакно», РУП «Белтэлекам», ПУ «Полацкгаз»; полацкія каледжы: ВДУ ім.П. М. Машэрава, Медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка, хіміка-тэхналагічны, эканамічны, філіял БДТУ «Полацкі дзяржаўны лясны каледж»; ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці; філіялы «Полацкая ЦЭЦ» і «Полацкія электрычныя сеткі» РУП «Віцебскэнерга», філіял «Полацкводаканал» УП «Віцебскаблводаканал», спецыялізаваны камбінат грамадзянскага абслугоўвання «Рытуал», Белдзяржстрах, ААТ «Дом гандлю», ДСУ №2, ААТ «ДСТ № 1, г.Віцебск», ААТ «Прыёрбанк», ДКУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва горада Полацка», ААТ «Полацкбудматэрыялы», ГП «Полацкснабмеліаводгас», ГУ «Полацкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», полацкая раённая ветстанцыя, УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Сёння ў кожнай усмешцы дзіцяці - вялікі дзякуй усім, хто ініцыяваў такі выдатны праект, прымаў адпаведныя рашэнні і зрабіў падарунак гораду-юбіляру.
Фота Іллі ШВЯДКО.
Крыніца: pvestnik.by