Полацкая ЦГБ атрымала ў падарунак легкавы аўтамабіль

09.08.2022

Аўтапарк ДУАЗ "Полацкая ЦГБ" папоўніўся новенькім легкавым аўтамабілем маркі "Lada Largus" - падарунак ад ААТ ААБ "Беларусбанк".

У цырымоніі ўручэння ключоў прынялі ўдзел намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Святлана Валюшкіна, дырэктар філіяла № 216 ААТ ААБ "Беларусбанк" Ігар Дзямідкоў, работнікі ДУАЗ "Полацкая ЦГБ".

Аўтамабіль абсталяваны ўсім неабходным для камфортнай працы медыцынскіх работнікаў.

Фота: з архіву ДУАЗ "Полацкая ЦГБ"; Віктара Чарняўскага.

Крыніца: pvestnik.by