Так, узгоднена падаўжэнне працоўных адносін з дырэктарам Полацкай СДЮШАР №2 Леанідам Сіняўскім. Ён узначальвае навучальна-спартыўную ўстанову з 2008 года. Сярод даручэнняў кіраўніка раёна - павялічыць колькасць і груп, і навучэнцаў, максімальна прыцягнуць да заняткаў палачан розных узростаў, захаваўшы пры гэтым якасць спартыўнай падрыхтоўкі.
Працяг тэрміну дзеяння кантракта ўзгоднены з намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Полацкі КХП» (па кіраванні КУП «Захарнічы») Віктарам Шмялёвым. Кіраўнік характарызуецца дадатна: ён валодае досведам у падборы кадраў, уменнем правільна расставіць прыярытэты. Ключавая задача - нарошчванне вытворчых паказчыкаў, задзейнічанне рэзерваў для ўмацавання пазіцый як у жывёлагадоўлі, так і раслінаводстве. Пры гэтым важна сфарміраваць моцную каманду спецыялістаў, гатовую працаваць на вынік.
Праз няпоўны год працы Аляксандра Ярахновіча генеральным дырэктарам ААТ «Полацкі КХП» на прадпрыемстве прасочваецца станоўчая дынаміка развіцця, забяспечана рэнтабельная праца, растуць аб'ёмы выпуску прадукцыі і заработная плата. Разам з тым застаюцца праблемныя пытанні, якія патрабуюць вырашэння ў бліжэйшай перспектыве. Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на неабходнасці павышэння ўзроўню загрузкі вытворчых магутнасцей, развіцця інвестыцыйнай дзейнасці.
Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч звярнуў увагу кіраўнікоў на патрабаванне, якое актуальна для ўсіх кіраўнікоў: расслабляцца і працаваць па накатанай недапушчальна — незалежна ад колькасці гадоў на кіруючай пасадзе. Важна рухацца наперад, шукаць спосабы павышэння эфектыўнасці дзейнасці, працаваць сумленна і па-гаспадарску.
Працоўныя адносіны працягнуты з дырэктарам ААТ «Полацкбыт» Надзеяй Коршун, якая кіруе прадпрыемствам 23 гады. Варта адзначыць, што яно ўтрымлівае высокія пазіцыі, застаючыся адным з лідараў сферы бытавых паслуг у вобласці. Нягледзячы на тое, што рост асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця забяспечаны, рэкамендавана ўзмацніць работу ў гэтым напрамку, звярнуць увагу на эфектыўнасць выкарыстання плошчаў.
Для абмеркавання перспектыў развіцця сферы жывёлагадоўлі на кадравы дзень была запрошана намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталля Тышкевіч.
Фота Святланы АКСЯНОВІЧ.
Крыніца: pvestnik.by