У першы дзень каля 50 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі рэспублікі пазнаёміліся са спадчынай Полацкай зямлі. Удзельнікі прэс-тура наведалі ААТ «Полацк-Шкловалакно», мемарыяльны комплекс памяці ахвяр фашызму «Урочышча Пяскі», Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай.
У другі дзень больш за 20 спартыўных пляцовак сустракалі хлапчукоў і дзяўчынак для праходжання алімпійскага квэста. Кожны ўдзельнік квэста, паспяхова пераадолеўшы 15 выпрабаванняў, атрымаў у падарунак бесправадную калонку.
Акрамя гэтага, палачане змаглі наведаць майстар клас па набойцы «Маляванка», канцэрт арганнай музыкі Валерыя Шмата, фінал конкурсу маладых выканаўцаў, пляцоўкі МНС, Белаграпрамбанка, перасоўную экспазіцыю «Дарогамі памяці».
Яркім заключным акордам свята стаў гала-канцэрт з удзелам лепшых выканаўцаў айчыннай эстрады.
Яшчэ доўга жыхары і госці старажытнага Полацка будуць успамінаць яркія эмоцыі, атрыманыя на «Вытоках».





                            












                            

                            