Конкурс інвестыцыйных праектаў суб'ектаў прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці для аказання дзяржаўнай падтрымкі

12.08.2022

Камітэт эканомікі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб'яўляе аб правядзенні конкурсу інвестыцыйных праектаў суб'ектаў прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў выглядзе прадастаўлення:

  • субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі;
  • субсідый для кампенсацыі часткі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўцу.

Тэрмін правядзення конкурсу

Конкурс праводзіцца з 2 жніўня 2022 г. па 22 жніўня 2022 г. уключна.

Конкурсныя заяўкі, пададзеныя пазней за ўстаноўлены тэрмін да разгляду не прымаюцца і вяртаюцца заяўнікам.

Прыём дакументаў 

Прыём дакументаў на ўдзел у конкурсе ажыццяўляе камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама (г.Віцебск, вул.Гогаля, 6, каб. 302) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00.

Кантактныя асобы

Трафімаў Аляксандр Іванавіч, тэл. 8(0212) 22 63 12

Чарэднік Святлана Віктараўна, тэл. 8(0212) 22 63 16