Новы зернесушыльны комплекс працуе ў ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»

11.08.2022

Прадукцыйнасць зернесушыльнага комплексу (ЗСК) "Янавічы" ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" ў сярэднім дасягае 100 т за гадзіну: усё залежыць ад вільготнасці збожжа. Зернесушыльны комплекс пачаў працаваць 28 ліпеня. На ЗСК паступае азімая пшаніца, ячмень, рапс, трыцікале - усе культуры, якія вырошчваюць гаспадаркі птушкафабрыкі. Абслугоўваюць комплекс у змену два аператары і майстар.