Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка дамовіліся аб павелічэнні квот дазволаў на аўтаперавозкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.
Рэспубліканская акцыя МНС «Канікулы без дыму і агню» традыцыйна стартавала з пачаткам канікул. З 6 чэрвеня па 18 жніўня ва ўсіх кутках Віцебскай вобласці пройдуць тэматычныя мерапрыемствы пад эгідай гэтай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі, галоўная мэта якой – папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей.
Палачане прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», арганізаванай па ініцыятыве Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Працягваюцца дарожна-рамонтныя работы аб'язной дарогі ў рамках маштабнай рэканструкцыі Р46 на ўчастку Полацк-Сарочына.
Амаль 100 юных беларускіх баксёраў апрабуюць рынгі для ІІ Гульняў краін СНД у Оршы на тэставых спаборніцтвах - спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дзяржаўны трэнер нацыянальнай каманды па боксе Аляксандр Ермашэвіч.
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 112 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.
У мэтах уключэння малога і сярэдняга бізнесу ў кааперацыйныя ланцужкі пры вытворчасці прадукцыі буйнымі прадпрыемствамі Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры садзейнічанні Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прадастаўляе пляцоўку для прамых перамоў патэнцыйных пастаўшчыкоў – суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з буйнымі прадпрыемствамі рэспублікі аб пастаўках прадукцыі, прадстаўленай у пераліках прадукцыі, рэкамендаванай да засваення малому і сярэдняму бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Сёння ў Полацку панавала асаблівая атмасфера — міру, дабра і адзінства. Шматлікія вернікі славілі імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай, духоўнай заступніцы Полаччыны і ўсёй Беларусі.
Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту ім. Еўфрасінні Полацкай, якая распачала адлік гісторыі ў статусе Наваполацкага політэхнічнага інстытута, споўнілася 55 гадоў. За гэты час універсітэт стаў адным з прэстыжных ВНУ краіны, дзе рыхтуюць студэнтаў па розных спецыяльнасцях.
Гэтым летам у Полацкім раёне, як звычайна, адкрыецца некалькі відаў дзіцячых аздараўленчых лагераў.