На Полаччыне стартавала рэспубліканская акцыя МНС «Канікулы без дыму і агню»

07.06.2023

Рэспубліканская акцыя МНС «Канікулы без дыму і агню» традыцыйна стартавала з пачаткам канікул. З 6 чэрвеня па 18 жніўня ва ўсіх кутках Віцебскай вобласці пройдуць тэматычныя мерапрыемствы пад эгідай гэтай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі, галоўная мэта якой – папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей.

Летнія канікулы - перыяд, на працягу якога ратавальнікі найбольш пільна працуюць з дзецьмі, бо часцяком ребятня застаецца без нагляду дарослых. А ўсё праз тое, што бацькі працуюць, а дзеці ў большасці выпадкаў праводзяць час у адзіноце ці ж у кампаніі аднагодкаў. І таму, акрамя адпачынку і прыгод іх могуць чакаць розныя небяспекі. Не азмрочыць трагічнымі падзеямі летнія канікулы - задача дарослых. Дапамагаць у гэтым будуць на працягу ўсіх летніх месяцаў ратавальнікі. Як? Зараз прыадчынім заслону.

Для працы з дзецьмі ратавальнікі будуць выкарыстоўваць розныя формы работы, максімальна сучасныя, займальныя і ў той жа час карысныя мерапрыемствы.

Рабят з прышкольных лагераў запросяць на навучальныя заняткі ў цэнтры бяспекі вобласці і ў пажарныя часткі, дзе яны пазнаёмяцца з буднямі ратавальнікаў, а таксама паўдзельнічаюць у гульні «Школа юных ратавальнікаў». Не абыдзецца без ўпадабаных спартыўных мерапрыемстваў, такіх як «Спартландыя бяспекі», і інтэлектуальных квізаў і квэстаў.

Таксама ў лагерах плануецца правесці маштабныя мерапрыемствы- «Дзень МНС» і «МНС-ЛЭНД».

Акрамя таго, у рамках акцыі будзе праводзіцца навучанне работнікаў дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагераў, у тым ліку дзяжурнага персаналу правілам пажарнай бяспекі.

Традыцыйна на дапамогу работнікам МНС у забеспячэнні бяспечнага дзіцячага адпачынку прыйдуць юныя ратавальнікі, прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, АСВОД, аддзелаў і ўстаноў па адукацыі, культуры і г.д.

Такія мерапрыемствы неабходны для таго, каб з аднаго боку неаднаразова звяртаць увагу дарослых на ўразлівасць і неабароненасць дзяцей, а з другога – навучаць дзяцей правілам бяспекі. Сумесныя намаганні ратавальнікаў, педагогаў і бацькоў дапамогуць дзецям правесці канікулы бяспечна, напоўніць летнія дні яркімі падзеямі, у якіх не будзе месца надзвычайным сітуацыям.

Ратавальнікі заклікаюць бацькоў, бабуль і дзядуль, а таксама старэйшых братоў і сясцёр далучыцца ў навучанні бяспецы. Пагаворыце пра небяспекі і адказнасці, да якіх могуць прывесці бяздумныя гульні. Звярніце ўвагу на такія тэмы як бяспека на вадзе, пясчаныя кар'еры, пястота з запалкамі, не падпускайце дзяцей да вокнаў і балконаў. Памятаеце, што небяспеку ўяўляюць не толькі вадаёмы, але і студні, ванны, вёдры з вадой і дэкаратыўныя сажалкі. Навучыце рабят правільна дзейнічаць у выпадку НС. Ні пад якой падставай не пакідайце маленькіх дзяцей адных.

https://www.pvestnik.by