11 чэрвеня, Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці адзначаць працаўнікі філіяла ААТ «Магатэкс» у г.Полацку. Незадоўга да прафесійнага свята калектыў папоўніў сваю скарбонку ўзнагарод, стаўшы лаўрэатам прэміі Віцебскага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску паставіць спектакль паводле п'есы "Смешныя грошы" брытанскага пісьменніка Рэя Куні. Генеральная рэпетыцыя праходзіць 9 чэрвеня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі вырас з $26,8 млрд у студзені-красавіку 2022 года да $30,6 млрд у студзені-красавіку 2023 года. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
У Паставах 33-і раз пройдзе міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Пастаўскім райвыканкаме.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 6 кастрычніка 2022 года прыняло пастанову нумар 17 "Аб парадку стварэння, развіцця і ўзаемадзеяння дзяржаўных лічбавых платформ і дзяржаўных інфармацыйных сістэм". Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Віцебская Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу аўтааматараў, што сёння, 8 чэрвеня, мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць у наступных месцах:
Страявая падрыхтоўка, кіданне гранат, ваенізаваная эстафета – больш за 100 членаў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП) і ўдзельнікаў патрыятычных клубаў сабрала абласная ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца. Паўночны рэгіён» на базе 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.
Паважаныя жыхары горада Полацка і Полацкага раёна.
На трасе Р20 «Віцебск-Полацк-мяжа Латвійскай Рэспублікі» будзе абмежаваны рух транспарту 9 і 11 чэрвеня, пра гэта паведамляе telegram-канал «ДАІ Віцебшчыны».
7 чэрвеня Наваполацк адсвяткаваў свой дзень нараджэння, менавіта ў гэты дзень у 1958 годзе на левым беразе ракі Заходняя Дзвіна высадзіўся першы будаўнічы дэсант, разбіўшы тут палатачны гарадок. Гэты дзень і стаў днём заснавання самага маладога горада Беларусі. Сёння Наваполацк - адзін з буйнейшых цэнтраў нафтахімічнай прамысловасці ў Беларусі і краінах СНД, а таксама адзін са значных індустрыяльных, навукова-адукацыйных цэнтраў краіны.