Беларусь і Кітай дамовіліся аб павелічэнні квот дазволаў на аўтаперавозкі

08.06.2023

Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка дамовіліся аб павелічэнні квот дазволаў на аўтаперавозкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

З улікам узросшага эканамічнага супрацоўніцтва бакі дамовіліся павялічыць узаемныя квоты дазволаў на ажыццяўленне міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў на 2023 і 2024 гады з 1 тыс. да 4 тыс. дазволаў.

Для беларускіх перавозчыкаў чакаецца паступленне дадатковага кантынгенту кітайскіх дазволаў у колькасці 3 тыс.

БелТА