З панядзелка расчынілі дзверы ўстановы адукацыі г. Полацка і Полацкага раёна, дзе размешчаны музеі, і грамадскага харчавання. У аўторак да іх далучыліся Полацкі раённы цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур і Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.
Усяго ў рамках акцыі да 11 чэрвеня ў Полацку і Полацкім раёне запланавана правесці 60 мерапрыемстваў.
У кафэ «РаздолЪ» палачане актыўна дэгуставалі беларускі боршч, знаёміліся з асаблівасцямі яго прыгатавання. А сёння ў кафэ «Даміян» прайшла бясплатная дэгустацыя беларускіх дранікаў і дзеруноў. У чым іх адрозненне? Чытайце ў бліжэйшых нумарах «Полацкага весніка».