На сольным канцэрце артыстка Віцебскай абласной філармоніі Вераніка Саўчанка выканае арыі з вядомых опер. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
У Беларусі ўбрана больш за 75 працэнтаў траў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сустрэчу з навучэнцамі 11-х класаў Полацкага кадэцкага вучылішча.
Беларускія адвакаты правядуць бясплатныя прававыя кансультацыі да Дня абароны дзяцей для шматдзетных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.
25 мая для 86 выпускнікоў віцебскай гімназіі нумар 1 празвінеў апошні званок.
У Беларусі нарыхтавалі 402,7 тыс. т сенажу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Полацк адзначыць сваё 1161-годдзе, асноўныя святочныя мерапрыемствы ў горадзе пройдуць з 26 па 28 мая. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.
Экспарт кандытарскай прадукцыі за 2022 год склаў $165 млн. Аб гэтым на II Міжнародным сімпозіуме кандытараў Food prom confectionary 2023 паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Спартыўны комплекс "Лядовая арэна" ў Оршы адкрыюць дзверы для II Гульняў краін СНД з 5 па 13 жніўня. Месца лёду тут на час зоймуць рынгі, а трыбуны - фанаты бокса. Паядынкі юных баксёраў запланаваны на перыяд з 6 па 12 чысло. Трэніровачнай базай стане спартыўны комплекс "Алімпіец". Абодва аб'екты, як і месцы размяшчэння дэлегацый, узмоцнена рыхтуюць да прыёму гасцей.
Ва ўсіх раёнах Беларусі ўведзены забароны і абмежаванні на наведванне лясоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.