Навіны рэгіёну

11.07.2022

З 18 ліпеня пачнецца прыём дакументаў у ВНУ

Уступная кампанія-2022: тэрміны прыёму дакументаў у ВНУ.

08.07.2022

У Полацку адбыўся чэмпіянат УУС па стральбе

На палігоне вайсковай часці 5530 Полацка адбыўся чэмпіянат УУС Віцебскага аблвыканкама па стральбе сярод зборных каманд АУС паўночнага рэгіёну.

08.07.2022

На вуліцы Еўфрасінні Полацкай адкрыўся магазін «Любімы»

Калектыў ААТ «Полацк-гандаль» зноў парадаваў палачан. Пасля капітальнага рамонту адкрыўся міні-маркет «Любімы» па вул. Еўфрасінні Полацкай.

08.07.2022

Полацкія кадэты працуюць на абласной маладзёжнай будоўлі на Верхнім замку

Лета для студэнтаў і школьнікаў – гэта час магчымасцяў. Сучасныя маладыя людзі імкнуцца рэалізаваць сябе, займаючыся карыснай справай. Палачане паказваюць годны прыклад, актыўна прымаючы ўдзел у студатрадаўскім руху. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву РК ГА «БРСМ», кіраўніцтва ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый Полацкага раёна, моладзь можа пры жаданні правесці канікулы з карысцю. Прыклад - полацкія кадэты, якія аказваюць дапамогу ў будаўнічых работах на Верхнім замку.

08.07.2022

Жорсткасць да прыроды караецца!

«Не причинять страданий собратьям нашим меньшим — наш первый долг перед ними. Но одного лишь этого недостаточно. У нас есть более высокая миссия — служить им всегда, когда бы им этого не потребовалось»

Франциск Ассизский

06.07.2022

Аб забароне на лоўлю рыбы на рацэ Заходняя Дзвіна паблізу Полацкай гідраэлектрастанцыі

У сувязі з частымі выпадкамі правапарушэнняў і зваротаў грамадзян. Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2020 г. №7 у перыяд з 9 чэрвеня 2020 года па 8 чэрвеня 2025 года дзейнічае забарона на аматарскае рыбалоўства ў Полацкім раёне на ўчастку ракі Заходняя Дзвіна ніжэй па цячэнні ракі ад плаціны Полацкай гідраэлектрастанцыі на адлегласці 2300 метраў да межаў населенага пункта Баяры.

06.07.2022

Каманда полацкіх дашкольнікаў выйшла ў фінал сусветнага анлайн-конкурсу па робататэхніцы

Юныя праграмісты з ДУА «Яслі-сад № 32 г. Полацка» выйшлі ў фінал сусветнага анлайн-конкурсу па робататэхніцы MatataWorld-2022.

06.07.2022

8 ліпеня ў 16.00 ратавальнікі-выбухатэхнікі правядуць кантралюемы выбух ліцейнага цэха завода ААТ "Тэхналіт Полацк"

8 ліпеня ў 16.00 ратавальнікі-выбухатэхнікі правядуць кантралюемы выбух ліцейнага цэха завода ААТ "Тэхналіт Полацк". У момант правядзення работ будзе перакрыты рух транспарту па вуліцы Кастрычніцкай: ад будынка філіяла "Полацкі хлебазавод" да скрыжавання з вуліцай Еўфрасінні Полацкай.

05.07.2022

Полацкія ратавальнікі і прадстаўнікі АСВОД правялі прафілактычныя рэйды ў месцах масавага адпачынку ля вады

Работнікі Полацкага падраздзялення МНС і прадстаўнікі АСВОД правялі прафілактычныя рэйды ў месцах масавага адпачынку ля вады. Рэйдавыя групы пабывалі на возеры Белае і возеры Суя.

05.07.2022

Запрашаем прыняць удзел

ДУ «Полацкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Полацкага раённага выканаўчага камітэта, Полацкі раённы камітэт ГА «БРСМ» запрашаюць прыняць удзел у творчым конкурсе на лепшую эмблему «Фарынава – здаровая вёска».