Навіны рэгіёну

02.06.2022

Скажам алкаголю - не!

З 31 мая па 7 чэрвеня 2022 г. на тэрыторыі Полацкага раёна і г. Полацка праводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў па ажыццяўленні кантролю за жылымі памяшканнямі, якія стаяць на ўліку з мэтай прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку здзяйсняемыя ў жылых памяшканнях, якія стаяць на ўліку ў АУС, з прыцягненнем зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі.

02.06.2022

Паважаныя палачане і госці горада!

У сувязі з правядзеннем у Полацку маштабных святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай і 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях, у нядзелю, 5 чэрвеня, будзе абмежавана наведванне тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

01.06.2022

«Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь у мэтах забеспячэння больш эфектыўнага прасоўвання турыстычнага патэнцыялу рэгіёну, павышэння зацікаўленасці грамадзян да падарожжаў па краіне з 6 па 12 чэрвеня 2022 г. на бязвыплатнай аснове плануецца правесці рэспубліканскую акцыю па папулярызацыі ўнутранага турызму Рэспублікі Беларусь «Вандруй. Адчуй. Натхняйся».

26.05.2022

Студатрадаўцам Віцебскай вобласці сёння ўручылі пуцёўкі ў трэці працоўны семестр

Каля 150 удзельнікаў з усёй вобласці сабраліся на тэрыторыі турысцка-аздараўленчага комплекса «Лосвіда» ў Гарадоцкім раёне, дзе 2 дні маладыя людзі прымуць удзел у розных мерапрыемствах, у тым ліку пад лозунгам #Трудкрут. Сярод удзельнікаў і прадстаўнікі полацкай моладзі - медыцынскі атрад «Медык» Полацкага медыцынскага каледжа ім. З. Тусналобавай-Марчанка. Акрамя камандзіраў, камісараў і байцоў студэнцкіх атрадаў у адкрыцці трэцяга працоўнага семестра прынялі ўдзел і «ветэраны», якія падзяліліся з хлопцамі сваім вопытам і раскажуць, з чаго пачынаўся студатрадаўскі рух на Віцебшчыне.

25.05.2022

Індывідуальныя прамыя перамовы аб пастаўках прадукцыі з буйным прамысловым прадпрыемствам

Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры садзейнічанні Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь 31 мая 2022 г. у 10:00 гадзін плануецца арганізацыя ў рэжыме анлайн прамых перамоў патэнцыйных пастаўшчыкоў - суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з ААТ «БМЗ - кіруючая кампанія холдынгу «БМК» аб пастаўках прадукцыі, прадстаўленай у пераліках прадукцыі, якая рэкамендуецца да засваення малому і сярэдняму бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

24.05.2022

Аб тэрмінах выплаты падаходнага падатка, вылічанага па выніках дэкларавання даходаў за 2021 год

Падатковая інспекцыя нагадвае фізічным асобам, задэклараўшым атрыманыя ў 2021 годзе даходы (у тым ліку ад продажу маёмасці з-за мяжы, у выглядзе падарункаў), аб выплаце падаходнага падатка, вылічанага па прадстаўленых дэкларацыях па падаходным падатку, у тэрмін не пазней 1 чэрвеня 2022 года.