З 18 ліпеня пачнецца прыём дакументаў у ВНУ

11.07.2022

Уступная кампанія-2022: тэрміны прыёму дакументаў у ВНУ.

11 07 22 16

Для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ўстаноўлены тэрміны прыёму дакументаў.

Тэрміны прыёму дакументаў за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове:

з 18 па 24 ліпеня — установы вышэйшай адукацыі,

з 18 па 26 ліпеня — вочная (дзённая) форма атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях,

з 15 лістапада па 5 снежня — завочная форма атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

Для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту тэрміны прыёму дакументаў на ўсе спецыяльнасці ў Ваеннай акадэміі і Інстытуце пагранічнай службы, а таксама ваенныя факультэты - з 18 па 26 ліпеня.

Прыём дакументаў на платную форму навучання (без здачы ўступных іспытаў непасрэдна ў ВНУ):

з 18 ліпеня па 3 жніўня — Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС,

з 18 ліпеня па 8 жніўня — іншыя ВНУ,

з 18 ліпеня па 9 жніўня — сельскагаспадарчыя спецыяльнасці (вочная форма навучання),

з 15 лістапада па 5 снежня — ВНУ сельскагаспадарчага профілю (завочная форма навучання).

Для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці аграрнай накіраванасці, якія паступаюць на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, спартыўна-педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на спецыяльнасці накірунку адукацыі «фізічная культура і спорт» тэрмін падачы дакументаў — з 18 па 20 ліпеня.

Тэрміны правядзення ўступных іспытаў:

з 25 па 27 ліпеня — Універсітэт грамадзянскай абароны МНС,

з 27 па 28 ліпеня — ваенны факультэт ГрДУ ім. Янкі Купалы,

з 25 ліпеня па 2 жніўня — іншыя ВНУ,

з 27 ліпеня па 2 жніўня — па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях (вочная форма навучання),

з 6 па 15 снежня — ВНУ сельскагаспадарчага профілю (завочная форма навучання).

Тэрміны залічэння абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі

На бюджэтныя месцы:

па 29 ліпеня — Ваенная акадэмія, Інстытут пагранічнай службы, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, ваенныя факультэты ў ВНУ,

па 4 жніўня — іншыя дзяржаўныя ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю),

па 20 снежня — ВНУ сельгаспрофілю (завочная форма навучання).

На платныя месцы:

па 10 жніўня — установы вышэйшай адукацыі (акрамя завочнай формы навучання ва ўстановах сельгаспрофілю),

па 20 снежня — ВНУ сельгаспрофілю (завочная форма навучання).

Крыніца: Міністэрства адукацыі.

Крыніца: pvestnik.by